BE RU EN

Міністр абароны Вялікай Брытаніі: Расея вядзе з намі вайну на некалькіх франтах

  • 9.12.2017, 19:23

Гэвін Уільямсан усяго адным словам апісаў стан дачыненняў з Расеяй.

Кіраўнік Мінабароны Вялікай Брытаніі Гэвін Уільямсан заявіў, што Расея ваюе з ягонай краінай адразу на некалькіх франтах.

Са слоў міністра, Крэмль спрабуе падарваць Вялікую Брытанію знутры, разбурыць яе эканоміку.

«Расея вядзе вайну супраць Вялікай Брытаніі на розных франтах. Мы знаходзімся ў з ёй у стане халоднай вайны (у арыгінале - Cооl War - заўв.) І Расея неймаверна актыўная ў спробе прычыніць шкоду інтарэсам Вялікай Брытаніі», - сказаў ён у інтэрв'ю Daily Mail (пераклад - nv.ua).

Міністр дадаў, што характар сучаснай «вайны мяняецца» і Расея будзе выкарыстоўваць усякія сродкі для падрыву інтарэсаў Брытаніі і Захаду.

«Мы павінны пераканацца, што ў нашых узброеных сіл ёсць рэсурсы, каб справіцца з гэтым», - дадаў ён.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін спрабуе выкарыстоўваць інфармацыю ў якасці зброі.

Мэй падкрэсліла, што Вялікая Брытанія і яе хаўруснікі будуць супрацоўнічаць у барацьбе супраць дзеянняў Масквы, якія ўяўляюць пагрозу міжнароднаму парадку.

Апошнія навіны