BE RU EN

The Washington Times: Таемны прадстаўнік Януковіча скупляе ва Украіне стратэгічныя актывы

  • 9.12.2017, 17:44

Беглы экс-прэзідэнт Украіны выкарыстоўвае падстаўных асоб.

Збеглы ў Расею прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і ягонае асяроддзе выкарыстоўваюць падстаўных асоб, каб скупляць стратэгічныя актывы для далейшага прасоўвання інтарэсаў Масквы і дэстабілізацыі абстаноўкі ў Кіеве.

Пра гэта піша амерыканская газета The Washington Times (пераклад - apostrophe.ua) у артыкуле «Палітычная і эканамічная смяротная спіраль Украіны».

Выданне піша, што адным з тых, хто ва Украіне дзейнічае ў інтарэсах прадстаўнікоў былой улады, з'яўляецца бізнэсовец Павел Фукс.

Аўтар артыкула адзначае, што дзейнасць Фукса ў апошнія месяцы выклікала цікавасць заходніх СМІ, а таксама ў дачыненні да яго праводзяцца расследаванні праваахоўнымі органамі многіх краін, у тым ліку ЗША. Напрыклад, у адным з нядаўніх запытаў праваахоўнікаў гаворыцца, што «Фукс звязаны з крымінальнымі асобамі ва Украіне і адмываннем актываў Януковіча ў краіне».

The Washington Times нагадвае, што Фукс з'яўляецца выхадцам Харкава, які ўдзельнічаў у рэалізацыі скандальнага праекта Moscow City ў сталіцы РФ і знаходзіўся на пасадзе старшыні рады дырэктараў MosCityGroup.

«Для фінансавання запланаванага мегаразвіцця Фукс, нібыта, пазычыў грошы ў расейскіх крымінальных сіндыкатаў. Аднак пасля фінансавага крызісу 2008 года праект заглух, і Фукс не змог вярнуць запазычансці, што заахвоціла яго бегчы ва Украіну, куды ён вярнуўся ў якасці нізкаўзроўневай падстаўной асобы для збеглага кабінета Януковіча. Магчыма, расейскія аўтарытэты дазволілі яму бегчы ва Украіну і жыць там праз ягоную карыснасць у гэтай краіны для іх, або іх куратараў ФСБ», - робіць выснову The Washington Times.

Апошнія навіны