BE RU EN

«Малады фронт» узначаліў Яўген Васьковіч

  • 9.12.2017, 16:56

Апошнія два гады моладзевай арганізацыяй кіраваў Сойм.

Падчас з'езду «Маладога фронту» быў абраны новы старшыня арганізацыі. Ім стаў былы палітвязень Яўген Васьковіч.

Яўгена Васьковіча ў «Фэйсбуку» павіншаваў былы кіраўнік «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Яўген Васьковіч, актывіст партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя з Бабруйска. Быў арыштаваны 17 студзеня 2011 года і асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў «хуліганскіх дзеяннях» што да афіцыйных будынкаў і ў пашкоджанні маёмасці. Адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі, не раз трапляў у карцэр.

На 3 гады трапіў у Магілёўскую турму, потым зноў у Магілёўскую калонію. Быў вызвалены 22 жніўня 2015 года згодна з указам аб памілаванні, сам прашэння не падпісаў.

Апошнія навіны