BE RU EN

Домрачава: Б'ёрндален не з'яўляецца маім трэнерам

  • 9.12.2017, 14:27

Дар'я Домрачава зняпраўдзіла чуткі пра тое, што яе муж уплывае на яе трэніроўкі.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заявіла, што яе муж васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален не ўносіць карэктыў у яе падрыхтоўку.

«Уле Эйнар - спартовец, які рыхтуецца індывідуальна, і не з'яўляецца маім трэнерам. Я працавала з Рогерам Грубэнам і Альфрэдам Эдэрам і не адразу набрала сваю аптымальную форму.

Нам трэба будзе яшчэ шмат і добра працаваць. Нельга расслабляцца пасля адной добрай гонкі. Я ўпэўненая, што калі ўсё па максімуму выканаюць сваю працу, то праблем не будзе», - сказала Домрачава ў інтэрв'ю Чемпионату.

Нагадаем, напярэдадні Дар'я Домрачава стала пераможцай спрынту ў Хохфільцэне.

Апошнія навіны