BE RU EN

Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі

  • 9.12.2017, 11:34

Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны мокры снег абвешчаны ў Беларусі 10 снежня.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Уночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень на ўсходняй частцы краіны пройдуць ападкі - мокры снег, дождж. Уначы ў Менскай, Віцебскай і на ўсходзе Берасцейскай вобласці чакаецца моцны мокры снег.

На асобных адцінках дарог магчымая слізгота. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні, слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра цягам дня складзе ад мінус 3 да плюс 3.

Апошнія навіны