BE RU EN

Каталіцкі святар з Мазыра зняўся ў кліпе хіп-хоп гурта

  • 9.12.2017, 10:34

Песня называецца «Праслаўляй і дзякуй».

Каталіцкі святар – ксёндз Аляксандр Канановіч, які служыць у парафіі Святога Міхаіла ў Мазыры, а таксама ўзначальвае евангелізацыйны праект «Step Project», зняўся ў кліпе беларускага хіп-хоп гурта «Прынцып Ахімсы», піша «Крыніца».

Песня на расейскай мове «Праслаўляе і дзякуй» распавядае пра давер да Бога і пра штогадзінную падзяку Яму. Песня не славіць нейкую адзіную канфесію або рэлігію - здымкі вяліся ў касцёле, дзе акцэнт зроблены на сакрамэнце пакаяння, падчас праваслаўнай літургіі, у кадры з'яўляюцца мусульмане падчас намазу і будысты падчас рытуальных спеваў.

Ахімса (санскр) - гэта вобраз дзеянняў, які ставіць першым патрабаваннем нечынення шкоды і паводзіны, якія спрыяюць змяншэнню зла ў свеце, у тым ліку - думкамі, словамі і справамі.

Апошнія навіны