Фотафакт: Беларускія біятланісткі фінішавалі пад бел-чырвона-белым сцягам
- 8.12.2017, 20:23
Заўзятары падтрымлівалі нашых біятланістаў у аўстрыйскім Хохфільцэне з бел-чырвона-белым сцягам.
Беларуска Дар'я Домрачава здабыла першую перамогу ў новым сезоне, выйграўшы спрынтарскую гонку на 2-м этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне.
Знакамітая біятланістка фінішавала пад нацыянальным сцягам, паведамляе твітэр «Трибуны».