BE RU EN

Названыя лаўрэаты прэміі беларускай праваабарончай супольнасці

  • 8.12.2017, 14:37

Пераможцы названыя ў намінацыях праваабаронца года, журналіст года і найлепшая праваабарончая ініцыятыва.

Названыя лаўрэаты прэміі беларускай праваабарончай супольнасці. Урачыстая цырымонія прайшла 8 снежня ў менскай кнігарні «Логвінаў». Намінацый тры - праваабаронца года, журналіст года і найлепшая праваабарончая ініцыятыва, піша «Еўрарадыё».

Праваабаронцай года стала дырэктар Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская, журналістам года - Галіна Абакунчык з «Радыё Свабода» (за «абарону каштоўнасцяў правоў чалавека»), найлепшай праваабарончай ініцыятывай - «By Help» (атрымлівала яе Юлія Дарашкевіч).

Апошнія навіны