BE RU EN

Naviband выдалі цалкам беларускамоўны альбом «Адной дарогай»

  • 8.12.2017, 12:32

Песні альбома былі напісаныя адразу пасля ўдзелу ў «Еўравізіі» на хутары.

Беларускі гурт Naviband 8 снежня апублікаваў чацвёрты студыйны альбом «Адной дарогай» - другі цалкам беларускамоўны, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі гурта, песні альбома былі напісаныя адразу пасля ўдзелу ў «Еўравізіі» на хутары за 300 км ад Менска, а запісаныя ўжо ў студыйных умовах - у студыі гукарэжысёра Brutto Андрэя Баброўкі. Пачуць альбом ужывую можна будзе ў менскім Prime Hall 9 сакавіка.

Новы альбом можна таксама паслухаць або купіць на iTunes, Google Play і «Яндэкс.Музыка».

Напярэдадні выдання альбома гурт апублікаваў кліп на песню «А дзе жывеш ты?», у якім СМІ ўбачылі намёкі на тое, што пара салістаў чакае дзіця - пасля Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка пацвердзілі гэта.

Гурт Naviband у 2017 годзе стаў першым, якая выканаўпесню на беларускай мове на «Еўравізіі». Да таго ж гурт перамог на «Басовішчы-2015», на прэміі «Героі года-2015» і ў конкурсе «Заспявай 2.0»

Апошнія навіны