BE RU EN

Apple другі год запар адзначыла дадатак беларусаў MSQRD

  • 8.12.2017, 12:06

Дадатак MSQRD зноў патрапіў ў выніковую падборку года паводле версіі рэдактараў сэрвісу AppStore.

Беларускі праект можна знайсці ў двух катэгорыях: «Найлепшыя распрацоўнікі» і «Трэнды года», піша onliner.by.

Дадатак дазваляе надзець на свой твар віртуальныя маскі казачных персанажаў, герояў фільмаў і гэтак далей. Распрацоўнікі стала абнаўляюць спісы і выпускаюць новыя маскі.

MSQRD вясной 2016 года быў набыты сацыяльнай сеткай Facebook. Гэтая ўгода стала адной з гучных падзей у IT-бізнэсе Беларусі. Тэндэнцыя прадаўжаецца: праз прыкладна год стала вядома аб куплі сэрвісам Gett прыкладання Juno ў сферы пасажырскіх перавозак, а пазней Google набыў беларускую кампанію AI Matter.

Апошнія навіны