BE RU EN

Экспэрты абралі колер 2018 года

  • 8.12.2017, 10:44

Інстытут Pantone выбірае новы колер кожны год.

Экспэрты з інстытута Pantone абралі колер 2018 года. Ім стаў ультрафіялетавы, піша citydog.by.

- Гэта сапраўднае адлюстраванне таго, што сёння неабходнае свету, - сказаў віцэ-прэзідэнт Pantone Лоры Прэсман.

Pantone кожны год выбірае новы колер. У 2017-м быў салатавы, а ў 2016-м інстытут абраў адразу два колеры - «Ружовы кварц» і «Ціхамірнасць».

Апошнія навіны