BE RU EN

БАТЭ ўвайшоў у тройку найгоршых каманд Лігі Еўропы паводле прапушчаных мячоў

  • 8.12.2017, 9:40

Барысаўскі клуб пацярпеў самую буйную паразу ўпершыню з 1999 года.

У заключным матчы групавой стадыі Лігі Еўропы БАТЭ на выездзе моцна саступіў «Арсеналу» (0:6).

Гэта самае вялікая параза БАТЭ ў выязных матчах Лігі Еўропы ўпершыню з 1999 года. Тады ў Маскве БАТЭ саступіў у кваліфікацыі Кубка УЕФА «Лакаматыву» (0:5), піша tribuna.com.

Ва ўчарашнім розыгрышы барысаўцы ўвайшлі ў топ-3 найгоршых каманд Лігі Еўропы паводле прапушчаных мячоў.

«Вардар» (Македонія) - забітыя і прапушчаныя мячы 03:20

БАТЭ (Беларусь) - 06:16

«Апалон» (Кіпр) - 05:14.

Апошнія навіны