BE RU EN

Лаўрэатамі прэміі імя Аляхновіча сталі былыя палітвязні

  • 7.12.2017, 21:48

Лаўрэатамі прэміі сталі Андрэй Саннікаў, Зміцер Дрозд, Мікалай Дзядок і Леанід Пятрэнка.

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру сталі былыя палітвязні. Гэта - Андрэй Саннікаў (за кнігу «Мая гісторыя»), Мікалай Дзядок («Фарбы паралельнага свету»), Зміцер Дрозд («Бунт батанікаў») і Леанід Пятрэнка («Камерныя сны»). Леанід Пятрэнка на сённяшні дзень знаходзіцца за кратамі, ён асуджаны на 10 гадоў зняволення.

Заснавалі гэтую прэмію «Радыё Свабода» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Яна прысуджаецца аўтарам, якія былі арыштаваныя або знаходзяцца ў турме.

Апошнія навіны