BE RU EN

У Арменіі патрабуюць забараніць вяшчанне расейскіх тэлеканалаў

  • 7.12.2017, 19:28

Вяшчанне расейскіх каналаў хочуць забараніць праз паклёпы і сістэматычную прапаганду.

Як паведамляе Oxu.Az са спасылкай на армянскія СМІ, з такой заявай выступіў «Фронт у імя армянскай дзяржавы».

«У сувязі з дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце, замахам супраць Канстытуцыі Арменіі, паклёпам і сістэматычнай прапагандай іншых непрымальных законам дзей, мы патрабуем прыпыніць дзеянне ліцэнзій на вяшчанне тэлеканалаў «РТР – Планета», «Первый канал – СНГ», «Мир».

З той жа прычыны неабходна абавязаць кампаніі, якія выдаюць паслугі кабельнай тэлевізіі, спыніць вяшчанне вышэйзгаданых каналаў, а таксама «НТВ», «Звезда», «Рен ТВ», - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны