BE RU EN

Стала вядома, калі можна будзе атрымаць біяметрычны пашпарт

  • 7.12.2017, 18:38

Новыя дакументы можна будзе зрабіць на жаданне грамадзяніна.

ID-карты і новыя біяметрычныя пашпарты беларусам пачнуць выдаваць з 1 студзеня 2019 года, распавёў CityDog.by начальнік управы грамадзянства і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама Юрый Баранаў.

Новыя дакументы можна будзе зрабіць на жаданне грамадзяніна ці ж дачакацца, калі скончыцца тэрмін дзеяння гэтага пашпарта. Для выезду за межы краіны давядзецца аформіць замежны пашпарт. На днях у «Беларускім доме друку» паведамілі, што першую партыю біяметрычных пашпартоў выпусцяць у чацвёртым квартале 2018 года, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Пакуль што канчатковы выгляд дакументаў зацвярджаецца, але раней прэсе паказвалі, як, хутчэй за ўсё, будуць выглядаць новыя пашпарты і ID-карта:

БІЯМЕТРЫЧНЫ ПАШПАРТ ДЛЯ ВЫЕЗДУ ЗА МЯЖУ, ЯКІ БУДЗЕ КАШТАВАЦЬ ТАКСАМА АДНУ БАЗАВУЮ АДЗІНКУ.

Апошнія навіны