BE RU EN

Лёнік Тарасевіч: Без гісторыі няма будучыні

  • 7.12.2017, 17:10

Беларускі мастак з Падляшша распавёў, што для яго значыць прэмія Гедройца.

Узнагароду імя Ежы Гедройца атрымаў беларус з Падляшша, вядомы мастак Лёнік Тарасевіч. Таксама ўзнагароджаны гісторык з Джорджтаўнскага ўніверсітэта Анджэй Суліма Каміньскі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў варшаўскім Палацы Красіньскіх, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Узнагарода дае такую ўпэўненасць, што цягам гадоў гэта праца ідзе правільным шляхам. Ёсць упэўненасць, што наша праца - Villa Sokrates і я, гэта правільны шлях. Без гісторыі няма будучыні.

У 2001 годзе першым уладальнікам узнагароды стаў гісторык Ежы Клачоўскі, заснавальнік Інстытута Цэнтральна-Усходняй Еўропы. За 17 гадоў існавання ўзнагароды, сярод яе лаўрэатаў былі Наталля Гарбанеўская, вядомая дысідэнтка і паэтка, а таксама, дырэктар «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Апошнія навіны