BE RU EN

Беларусь пастаўляе ў Расею турэцкіх таматаў больш, чым сама Турцыя

  • 7.12.2017, 17:01

За 10 дзён Рассельгаснагляд знішчыў 450 тон агародніны з Беларусі.

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт адзначыў, што аб'ём затрыманых турэцкіх таматаў, якія ўвозяцца ў Расею праз Беларусь, перавышае аб'ём афіцыйна імпартаваных у Расею таматаў з Турцыі, піша RNS.

«На сёння паступіла 7 аўтамабіляў з Турцыі. За гэты час мы знішчылі і вярнулі ўсёй агародніннай прадукцыі за 10 дзён - 450 тон. Гэта тое, што з Беларусі прыходзіла, уключаючы таматы, нібыта турэцкія, а насамрэч з Беларусі, якіх мы затрымалі больш, чым тых, якія прыйшлі да нас наўпрост», - сказаў Данкверт.

Апошнія навіны