BE RU EN

ЕЗ даў Вялікай Брытаніі тры дні для дасягнення кампрамісу аб Brexit

  • 7.12.2017, 16:52

Тэрэзу Мэй чакаюць у Брусэлі да канца тыдня.

Чуткі пра тое, што тэрміны дасягнення кампрамісу ў спрэчных пытаннях Brexit падоўжаныя, у Еўразвязе назвалі няпэўнымі. Мэй чакаюць у Брусэлі да канца тыдня, паведамляе DW.

Еўрапейскі Звяз (ЕЗ) даў ураду Вялікай Брытаніі час да канца гэтага тыдня, каб дасягнуць першых кампрамісных пагадненняў з нагоды запланаванага на 2019 г выхаду краіны з ЕЗ. Пра гэта ў чацвер, 7 снежня, заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі (ЕК). "Наш працоўны тыдзень уключае ў сябе нядзелю, і мы гатовыя ва ўсякі момант прыняць прэм'ер-міністра Тэрэзу Мэй, як толькі брытанскі бок будзе гатовы", - цытуе ягоныя словы агенцтва dpa.

Чуткі пра тое, што тэрмін дасягнення кампрамісу можа быць прадоўжаны і надалей, ён назваў няпэўнымі. Са слоў, прадстаўніка ЕК, неабходна падрыхтавацца да саміту ЕЗ, які пройдзе 14 і 15 снежня ў Брусэлі і павінен адобрыць правядзенне другой фазы перамоў аб Brexit.

Прапрацоўка ўсёабдымнай дамовы, якая павінна развязаць усе спрэчныя пытанні паміж ЕЗ і Вялікай Брытаніяй, прадаўжаецца з чэрвеня 2017 года. Аднак да гэтага застаецца шэраг неразвязаных праблем, уключаючы фінансавае пагадненне аб выплатах Лондана ў бюджэт ЕЗ, правы грамадзян кожнага з бакоў пасля заканчэння працэсу Brexit і мяжы паміж Паўночнай Ірландыяй і чальцамі ЕЗ і Ірландыяй. 24 лістапада старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск даў Вялікай Брытаніі дзесяць дзён, цягам якіх тая «павінна прадэманстраваць прагрэс у асноўных праблемах», звязаных з будучым выхадам Лондана са складу ЕЗ.

Апошнія навіны