BE RU EN

Актывістка Таццяна Гацура-Яворская: Трэба змагацца

  • 7.12.2017, 14:40

Грамадская дзейнасць шматдзетнай мамы налічвае ўжо 22 гады.

Аб праве чалавека выбіраць свой жыццёвы шлях «Белсату» распавяла Таццяна Гацура-Яворская, грамадская актывістка з 22-гадовым стажам, альпіністка і мама чатырох дзяцей.

Сваю першую арганізацыю Таццяна заснавала ў пятнаццаць гадоў - на сёння яe стаж грамадскай дзейнасці налічвае 22 гады. Яна - выпускніца журфака, аматарка гор і маці чатырох дзяцей.

Цягам апошніх трох гадоў жанчына займаецца арганізацыяй міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў аб правах чалавека Watch Docs Belarus, які пачынаецца як раз на наступным тыдні.

«Трэба змагацца з асабістай пасіўнасцю і нявер'ем у тое, што можа атрымацца», - раіць Таццяна.

«Нягледзячы на дыктатуру і адсутнасць сталай працы, я - шчаслівы чалавек», - прызнаецца актывістка.

Апошнія навіны