BE RU EN

Лукашэнка пра VIP-клініку: Будзем пускаць і простых людзей, але за грошы

  • 7.12.2017, 14:05

Дыктатар распавёў аб клініцы ў Ждановічах за €100 мільёнаў.

У клінічным медыцынскім цэнтры, які дабудоўваецца ў вёсцы Ждановічы Менскага раёна, павінны абслугоўвацца як дзяржаўныя службоўцы, так і звычайныя грамадзяне. Пра гэта заявіў Лукашэнка, паведамляе БелТа.

Ён заўважыў, што абслугоўвацца ў новым клінічным медцэнтры грамадзяне змогуць таксама на платнай аснове.

«Калі цябе не задавальняе абслугоўванне ў нейкай менскай лякарні, ты можаш прыйсці, заплаціць грошы (бо не па месцы будзеш абслугоўвацца) і атрымаць дапамогу тут. Што ў нас мала багатых людзей, гатовых сёння заплаціць грошы і правесці нейкія даследаванні, каб устанавіць дакладны дыягназ?» - задаў рытарычнае пытанне Лукашэнка.

Апошнія навіны