BE RU EN

Фотафакт: Ізраіль трэніруе жаночыя экіпажы для танкаў Merkava

  • 7.12.2017, 12:18

Першыя дзяўчаткі-танкісткі прайшлі падрыхтоўку ў навучальным цэнтры ізраільскага войска.

Трынаццаць з пятнаццаці прэтэндэнтак змаглі прайсці адбор, дзяўчат навучалі кіраваць танкам Merkava Mark 3. На гэтых машынах яны і будуць служыць надалей. Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Пакуль гэта экспэрыментальная праграма. Яна адпавядае тэндэнцыі пашырэння ліку пасад у Войску абароны Ізраіля, якія могуць займаць дзяўчаты.

Дзяўчат, якія прайшлі навучанне адправяць служыць у 80-дывізію, што адказвае за абарону на паўднёвым участку пустыні Негеў.

Генерал Гай Хасан мяркуе, што дзяўчаты ў танкавых войсках могуць нашкодзіць іміджу падраздзялення. «Мы ваяры і хочам захаваць гэты імідж», - адзначыў высокапастаўлены вайсковец.

Аднак падборка фота дзяўчат і танкаў ізраільскага войска паказвае, што гэта не так.

Апошнія навіны