BE RU EN

Гісторыя беларускай патрыёткі, якая ўдарыла рэвальверам бальшавіка Крывашэіна

  • 6.12.2017, 9:50

На прэзентацыі кнігі «Іх звала Беларусь святая» распавялі пра прыклады, годныя для пераймання.

100 гадоў таму ў Менску прайшоў Усебеларускі з'езд, які паклаў пачатак БНР, але разагнаны бальшавікамі. Гэтую дату ў менскай сядзібе ТБМ адзначылі прэзентацыяй кнігі «Іх клікала Беларусь святая».

Адзін з аўтараў Валерый Герасімаў распавёў racyja.com: «Тут апісаны выпадак пра настаўніцу з Магілёўскай губерні. Падышоў да яе Крывашэіна, яна дастала рэвальвер і хацела ў яго стрэліць. Але была асечка. Ён ёй сказаў: «А ты, прыгажуня, са мной паедзеш у аўтамабілі» .Дык яна гэтым рэвальверам яму па твары ўдарыла. І тады жаўнеры накінуліся на яе і пачалі збіваць. За настаўніцу заступіліся ўсе дэлегаты, і пачалася бойка. І гэта былі простыя настаўнікі. Тут яшчэ цытуюцца словы Езавітава пра тых, хто быў прадстаўлены на з'ездзе. Там сказана: «і шэрая світка селяніна, і цывільнае адзенне інтэлігента».

Апошнія навіны