BE RU EN

Змітру Паліенку патрэбная наша салідарнасць

  • 5.12.2017, 16:18

Палітвязень павінен адчуць, што ён не самотны ў барацьбе з сістэмай.

«Беларускі палітвязень Зміцер Паліенка зазнае ціск. Адміністрацыя бабруйскай калоніі ПК-2 рэгулярна кідае яго ў СІЗА і стараецца ізаляваць яго ад іншых асуджаных. Актывізаваўся і аператыўны аддзел. Змітру цяпер вельмі патрэбная наша салідарнасць», - напісаў у «Фэйсбуку» грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч.

«Вы можаце паслаць Змітру паштоўку ці нагадаць пра яго ўплывовым заходнім палітыкам, або зрабіць і тое, і іншае.

Вось адрас:

Паліенка Зміцер

Сікорскага 1, ПК-2, атрад 9

г. Бабруйск

213800

Вось узоры твітаў:

@JosephDaul Dzmitry Paliyenka is a prisoner of conscience in #Belarus. He got 2 years sentence for "peaceful exercise of his rights to freedom of expression and peaceful assembly", says @amnesty https://spring96.org/en/news/87674

@JHahnEU Dzmitry Paliyenka is a prisoner of conscience in # Belarus.He got 2 years sentence for "peaceful exercise of his rights to freedom of expression and peaceful assembly", says @amnesty https://spring96.org/en/news/87674

@sigmargabriel Dzmitry Paliyenka is a prisoner of conscience in #Belarus. He got 2 years sentence for "peaceful exercise of his rights to freedom of expression and peaceful assembly", says @amnesty https://spring96.org/en/news/87674

Джозэф Доль (@JosephDaul) - старшыня Еўрапейскай Народнай партыі; Ёханэс Хан (@JHahnEU) - еўракамісар, які 27 кастрычніка сустракаўся з прэм'ер-міністрам Беларусі; Зігмар Габрыэль (@sigmargabriel) - віцэ-канцлер Нямеччыны, які 17 лістапада сустрэўся і з дыктатарам, і з Мікалаем Статкевічам».

Апошнія навіны