BE RU EN

Белстат зноў злавіў Лукашэнку на хлусні

  • 5.12.2017, 14:27

Дыктатар абяцаў беларусам скарачэнне дзяржаўнай запазычанасці, а выйшла роўна наадварот.

$4,1756 - на такую суму вырасла вонкавая дзяржаўная запазычанасць Беларусі з часу апошніх «прэзідэнцкіх выбараў» (кастрычнік 2015 года). На 1 лістапада 2017 года вонкавая дзяржаўная запазычанасць склала 16,6 млрд даляраў, паведамляе «Еўрарадыё».

З «перадвыбарчай праграмы-2015» Лукашэнкі:

«Скарачэнне замежнай дзяржаўнай запазычанасці. Мы не павінны перакладаць нашы запазычанасці на будучыя пакаленні».

За час, што мінуў пасля гэтага абяцання, кожны беларус завінаваціўся яшчэ на 440 даляраў больш.

Апошнія навіны