BE RU EN

Андрэй Ажароўскі: На Чарнобыльскай АЭС таксама ўсё было добра з дакументамі

  • 5.12.2017, 10:56

Стрэс-тэсты на БелАЭС нічога не значаць.

Корпус рэактара ўсталяваны на другім энэргаблоку Беларускай АЭС - пра гэта паведамілі ў прэс-службе групы кампаній ASE, якая выступае генеральным праектантам і генеральным выканаўцам збудавання.

«Смешна глядзець, як беларускія атамнікі, не маючы інфармацыі, што там усталяваў расейскі выканаўца, робяць добрую міну пры дрэннай гульні. Мы ж не ведаем, у якім стане гэты біты корпус... Беларуская старана, я так разумею, не мае магчымасцяў кантраляваць, што там расейскі выканаўца паставіў. Расейскаму выканаўцу таксама ўсё адно - яны атрымліваюць грошы з бюджэту, і будуць будаваць, нават калі гэта небяспечна», - адзначыў у «Гарачым каментары» на тэлеканале «Белсат» расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

Са слоў Ажароўскага, вынікам стрэс-тэстаў - зыходзячы з якіх беларускія ўлады заяўляюць аб выключнай бяспецы АЭС - давяраць не трэба.

«Беларусь замовіла стрэс-тэсты расейскай старане - гэта значыць «Расатам» сам сябе правярае. Гэта ўжо смешна. Стрэс-тэсты трэба праводзіць паводле еўрапейскай методыкі – незалежна ад выканаўцы. Тым больш трэба разумець, што стрэс-тэсты - гэта не праца з абсталяваннем, гэта праца з дакументамі. А ў нас як звычайна - «гладка было на паперы, і забыліся пра яры». Я нагадаю, што ў Чарнобыльскай АЭС на 26 красавіка 1986 года з дакументамі ўсё было добра. Таму гэтыя стрэс-тэсты нічога не значаць», - сцвярджае экспэрт.

Апошнія навіны