BE RU EN

Столтэнберг: Мы паважаем права Украіны на рэферэндум аб NATO

  • 4.12.2017, 15:12

Кіраўнік NATO станоўча ацаніў ініцыятыву ўкраінскіх уладаў у правядзенні рэферэндуму.

NATO паважае і прызнае права Украіны на правядзенне рэферэндуму аб сяброўстве ў Альянсе, заявіў генеральны сакратар блока Енс Столтэнберг у Брусэлі, піша «Укрінфарм».

«Гэта Украіне вызначаць, ці хоча яна зноў стаць краінай, якая імкнецца ў NATO, або падаць заяўку на сяброўства ў NATO. І, вядома, гэта Украіна павінна вызначаць, ці трэба гэта рабіць праз рэферэндум», - сказаў ён.

Столтэнберг падкрэсліў, што пастанова аб пашырэнні Альянсу залежыць ад усіх 29 хаўруснікаў NATO, а не толькі ад тых краін, якія хочуць далучыцца да арганізацыі.

Ён таксама паведаміў, што NATO прадоўжыць падтрымліваць Украіну ў пытаннях рэфармавання абароннага сектара.

Нагадаем, 1 снежня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў агляднай будучыні будуць праведзеныя рэферэндумы аб уступленні ў NATO і ЕЗ.

Апошнія навіны