BE RU EN

Сёння ў рыма-каталікоў і лютэран пачаўся першы дзень Адвэнту

  • 3.12.2017, 21:50

Адвэнт доўжыцца ў хрысціян заходняга абраду чатыры тыдні - да 24 снежня.

Сёння, 3 снежня, пачынаецца Адвэнт - час чакання Нараджэння і каляднага посту ў рыма-каталікоў і лютэран.

Калядны пост на Захадзе атрымаў назву «Адвэнту», што з лацінскай мовы азначае «прыход», гэта значыць прыход у свет Хрыста. Спачатку слова «адвэнт» пазначала само свята Божага Нараджэння, а пазней - стала азначаць час перад Хрыстовымі Калядамі. У IX ст першая нядзеля Адвэнту становіцца на Захадзе пачаткам царкоўнага году.

Адвэнт доўжыцца ў хрысціян заходняга абраду чатыры тыдні - да 24 снежня.

У гэты час Касцёл заклікае вернікаў прысвяціць свой час малітве, пасту і добрым учынкам, а таксама ўзяць удзел у рэкалекцыі - духоўных разважаннях, якія праводзяць каталіцкія асяродкі.

Апошнія навіны