BE RU EN

Кіроўца грузавіка, які збіў у Менску дзяўчынку, затрыманы

  • 3.12.2017, 17:19

Кіроўцам выявіўся мужчына 55 гадоў.

Афіцыйная прадстаўніца УСК Менску Марына Дранькова паведаміла пра затрыманне кіроўцы грузавіка, які на праспекце Пераможцаў учора збіў да смерці дзяўчынку 11 гадоў і траўмаваў некалькіх пешаходаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Кіроўцам выявіўся мужчына 55 гадоў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

«З падазраваным працуюць следчыя. Падчас расследавання крымінальнай справы высвятляюцца істотныя акалічнасці - у тым ліку допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху і кіроўцы да кіравання транспартным сродкам, - распавяла Марына Дранькова. - Спецыялісты цэнтральнага апарата Дзяржкамітэта судовых экспэртыз прыступілі да правядзення аўтатэхнічнай экспэртызы ў даследаванні тэхнічнага стану грузавіка, уключаючы працаздольнасць і спраўнасць тармазной сістэмы».

Аварыя адбылася ў суботу блізу 16:20. Адразу пасля здарэння паведамлялася, што ў грузавіка маглі адмовіць тармазы.

Апошнія навіны