BE RU EN

У Менску каля ГЦ «Замак» грузавік наехаў на пешаходаў

  • 2.12.2017, 18:12

Загінула дзіця, чатыры чалавекі ў шпіталі.

2 снежня пад 16.30 на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтра «Замак» грузавы аўтамабіль наехаў на пешаходаў на пераходзе. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі.

Як перадае карэспандэнт tut.by, пацярпелых некалькі - у шпіталь дастаўленыя чатыры чалавекі. Загінула 11-гадовая дзяўчынка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавы аўтамабіль наехаў на пешаходаў, калі яны перасякалі праезную частку на пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

«Грузавы аўтамабіль ЗІЛ рухаўся з боку вуліцы Сапёраў і ўчыніў наезд на пешаходаў, якія пераходзяць дарогу на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Са слоў кіроўцы, пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу ён выявіў, што ў яго адмовілі тармазы. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца ЗІЛа цвярозы. 11-гадовая дзяўчынка загінула ад атрыманых траўмаў, чацвёра пешаходаў атрымалі раны, у тым ліку - яшчэ адное 7-гадовае дзіця», - распавёў афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група і медыкі, утварыліся коркі на праспекце Пераможцаў.

Апошнія навіны