BE RU EN

Беларус спрабаваў вывезці з Польшчы 80-гадовы Rolls-Royce

  • 2.12.2017, 14:22

Польскія памежнікі высветлілі, што Rolls-Royce - гэта гістарычная каштоўнасць.

Грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці з ЕЗ у Расею 80-гадовы Rolls-Royce коштам, большым за 254 тысячы злотых (60 тысяч еўраў). Ён не меў дазволу на гэта, піша Hrodna.life.

Паводле інфармацыі выдання, 47-гадовы беларус вёз на лафеце тры набытыя ў Галандыі машыны: Franklin Airman 12A (1928), Rolls-Royce (1937) і Jaguar (1951).

Польскія памежнікі высветлілі, што Rolls-Royce - гэта гістарычная каштоўнасць, таму на яго вываз з ЕЗ павінен быць спецыяльны дазвол ад уладаў Галандыі. «Такія дазволы тычацца аўто, старэйшых за 75 гадоў і коштам, большым за 50 тысяч еўраў», - распавяла прадстаўніца прэс-службы Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.

Беларус ведаў аб гэтым патрабаваннi, таму падрабіў дакументы на перавоз аўто і спадзяваўся, што зможа так перасекчы мяжу. Яго затрымалі, ён прызнаўся ў парушэнні.

Апошнія навіны