BE RU EN

Каманду Вікторыі Азаранкі пакінуў трэнер фізпадрыхтоўкі

  • 2.12.2017, 11:45

Свой сыход трэнер патлумачыў «абставінамі, якія склаліся».

Каманду беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі пакінуў трэнер па фізпадрыхтоўцы Эшкон Рэзазадэ.

Пра гэта спецыяліст распавёў у сацсетках, паведамляе БелТА.

«Праз акалічнасці, якія склаліся, з Вікторыяй вырашылі спыніць супрацоўніцтва. Я б хацеў падзякаваць Азаранцы за дадзеную мне магчымасць працаваць з ёй. Мне прыемна, што спартоўка пасля нараджэння дзіцяці вяртаецца на высокі ўзровень і будзе змагацца за самыя прэстыжныя трафеі», - адзначыў Рэзазадэ.

Як паведамлялася, раней супрацоўніцтва з Азаранкай спыніў трэнер Майкл Джойс.

Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў 2017 годзе вярнулася ў прафесійны тур пасля нараджэння сына, але прапусціла частку сезону праз судовы разбор з бацькам дзіцяці. Беларуска плануе вярнуцца на корт у афіцыйных матчах у студзені і выступіць на турніры ў Оклендзе.

Апошнія навіны