BE RU EN

Беларускі добраахвотнік атрымаў ордэн «Народны герой Украіны»

  • 17.12.2017, 20:37

У мінулым годзе ганаровы ордэн атрымаў беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын.

Беларуса Дзмітрыя (пазыўны «Ганс») - 25-гадовага байца 1-й штурмавой роты Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сектар» - ушанавалі ордэнам «Народны герой Украіны». Узнагароджанне адбылося ў Івана-Франкоўску 16 снежня, паведамляе «Белсат».

Беларус «Ганс» ваюе на Данбасе з 2015 года, двойчы за гэты час атрымліваў раны.

У мінулым годзе ордэн «Народны герой Украіны» пасмяротна атрымаў Алесь Чаркашын.

Апошнія навіны