BE RU EN

Вітольд Вашчыкоўскі: Украіна мае патрэбу ў зброі

  • 17.12.2017, 19:47

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў пра патрэбу перадаць Украіне наступальную зброю.

Кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі падчас працоўнага візіту ў ЗША заявіў, што Украіна не здатная перамагчы ў вайне з Расеяй, але патрабуе зброі, каб затрымаць сэпаратызм на Данбасе або ў Крыме.

Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

"Трэба было гэтага чакаць, - рана ці позна ўсё ж зброя пачне паступаць ва Украіну", - сказаў Вашчыкоўскі.

Наконт магчымых паставак наступальнай зброі з боку Польшчы ён адзначыў, што магчымасць такога варыянту - гэта не справа аднаго міністэрства. Паводле ягоных слоў, гэта трэба вызначаць "у шырокай палітычнай групе ў Польшчы".

"Мы таксама, вядома ж, супрацоўнічаем з Украінай і перадаем пэўныя элементы вайсковага рыштунку, але гэта не смяротны рыштунак", - дадаў ён.

Апошнія навіны