BE RU EN

«Де ж те сито?»: Украінская кавер-версія «Despacito» стала гітом Сеціва

  • 17.12.2017, 19:04

Даслоўна за тры дні відэа набрала ў YouTube больш за 230 тысяч праглядаў.

Украінскі фальклорны гурт «Рожаница» выканаў кавер на адну з найбольш папулярных песень года «Despacito». У кліпе, які называецца «Де ж те сито?» Гаворыцца пра жанчыну, якая страціла сваё сіта - і праз гэта не можа прыгатаваць варэнікаў для мужа, паведамляе СвитUA

Даслоўна за тры дні відэа набрала ў YouTube больш за 230 тысяч праглядаў. Гішпанамоўны арыгінал гэтай песні з'яўляецца найбольш папулярным музычным ролікам YouTube усіх часоў. Яго паглядзелі ўжо 4,5 мільярда разоў.

Апошнія навіны