BE RU EN

Расейскія прапагандысты «ўваскрэсілі» людзей для ўдзелу ў флэшмобе #ПутинКрут

  • 17.12.2017, 19:00

Крамлёўскія прапагандысты зноў апынуліся ў цэнтры скандалу.

Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі "вКонтакте" патлумачыла "ўзломам" паведамленні ў падтрымку прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, апублікаваныя на старонках памерлых людзей. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Дождь".

Публікацыі з хэштэгам "#ПутинКрут" сталі з'яўляцца пасля прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы 14 снежня. Да запісаў прымацаваныя банеры з цытатамі Пуціна з яго адказаў на пытанні журналістаў. На банэрах таксама размешчаны лагатып "Маладой гвардыі Адзінай Расеі".

Карыстальнікі "вКонтакте" звярнулі ўвагу, што частка паведамленняў у падтрымку Пуціна апублікаваныя на старонках памерлых карыстальнікаў. У "Маладой гвардыі Адзінай Расеі" інцыдэнт пакуль не пракаментавалі.

У Расеі існуюць так званыя "фабрыкі троляў", супрацоўнікі якіх за грошы пішуць у сацсетках допісы ў падтрымку дзейнай улады. Фінансуе "фабрыкі троляў", як мяркуецца, бізнэсовец Яўген Прыгожын, адзін з найбліжэйшых сяброў Пуціна.

Апошнія навіны