BE RU EN

Пяць ілжывых сцвярджэнняў Пуціна на вялікай прэс-канферэнцыі

  • 17.12.2017, 16:11

Журналісты злавілі кіраўніка РФ на адкрытай хлусні.

На вялікай прэс-канферэнцыі 14 снежня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін неаднаразова ўводзіў расейцаў у зман. Пра гэта гаворыцца ў роліку, размешчаным на YouTube-канале карыстальніка "Хлусня пуцінскага рэжыму". Аўтары відэа, для стварэння якога выкарыстаныя матэрыялы сайта Insider, прааналізавалі выказванні расейскага прэзідэнта. У ліку пяці непраўдзівых звестак, агучаных Пуціным, названая заява, што "расейскага войска на тэрыторыі Данбаса няма", піша Гордон.

14 снежня, у Цэнтры міжнароднага гандлю ў Маскве прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даў штогадовую вялікую прэс-канферэнцыю. Яна стала адной з самых працяглых за час ягонага прэзідэнцтва - 3 гадзіны 50 хвілін. Журналісты расейскіх і замежных СМІ задалі 54 пытанні.

Апошнія навіны