BE RU EN

Біткойнавы мільянер раздае грошы, таму што не паспявае іх выдаткоўваць

  • 17.12.2017, 11:20

Ананімны мецэнат збіраецца зрабіць ахвяраванні на суму $86 мільёнаў.

Ананімны біткойнавы мільянер заснаваў дабрачынную арганізацыю The Pineapple Fund і ахвяраваў ужо больш за 6,5 мільёна даляраў, піша lenta.ru са спасылкай на Gizmodo.

Усе трансакцыі The Pineapple Fund даступныя для прагляду. Сярод васьмі арганізацый, у якія былі здзейснены ахвяраванні, - краудфандынгавая платформа Watsi, звязаная з аховай здароўя, рух MAPS за легалізацыю наркотыку МДМА у медыцыне і арганізацыя абароны правоў інтэрнэт-карыстальнікаў Electronic Frontier Foundation.

«У раннія дні існавання біткойнаў я палічыў іх шматабяцальнай валютай і наважыў набыць іх. Цяпер у мяне больш грошай, чым я здольны выдаткаваць», - абвясціў ананім. На сайце яго фонду ўказана, што ён збіраецца зрабіць ахвяраванні на суму 86 мільёнаў даляраў.

Партал Gizmodo звязаўся з прадстаўнікамі Electronic Frontier Foundation, якія пацвердзілі, што супрацоўнічаюць з The Pineapple Fund, і цяпер ідзе працэс перадачы ахвяраванняў.

Біткойн - крыптавалюта, якую можа эмітаваць любы ўдзельнік сістэмы, ствараючы новыя блокі ў ланцужку з дапамогай вылічальнай прылады.

Апошнія навіны