BE RU EN

Беларус Сяргей Жыгалка перамог на ЧЕ у шахматах у бліцы

  • 17.12.2017, 11:06

Турнір праходзіў у польскім горадзе Катавіцы.

Беларус Сяргей Жыгалка перамог на чэмпіянаце Еўропы ў шахматах у бліцы. Турнір завяршыўся ў польскім горадзе Катавіцы, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Спаборніцтвы прайшлі ў адзінаццаць здвоеных тураў. Сяргей Жыгалка набраў 18 балаў і заняў першае месца.

У тройку прызёраў увайшлі таксама Люк Макшэйн з Вялікабрытаніі, які з 17,5 баламі заняў другое месца, бронзавым прызёрам чэмпіянату стаў Петэр Міхалік з Чэхіі.

У дзясятку таксама ўвайшоў і беларус Аляксей Аляксандраў, набраўшы 17 балаў, ён заняў выніковае восьмае месца. У спаборніцтвах у бліцы ў Катавіцы ўзяў удзел 1091 гулец, сярод якіх 72 гросмайстры.

Апошнія навіны