BE RU EN

Данкверт зноў забараняе беларускія прадпрыемствам

  • 16.12.2017, 20:37

Рассельгаснагляд узмацняе кантроль прадукцыі трох прадпрыемстваў Беларусі.

Рассельгаснагляд з 18 снежня ўзмацняе кантроль прадукцыі трох прадпрыемстваў Беларусі.

Як паведамляе interfax.by са спасылкай службы, рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ўводзіцца ў дачыненні да ТАА "Велград", у ялавічыне якога выяўлены рэшткі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.

З гэтай жа прычыны павышаны кантроль за прадукцыяй ААТ "Лідахлебапрадукт" (філіял Смаргонскай птушкафабрыкі). Тут антыбіётык знойдзены ў тушках куранят-бройлераў.

Рагачоўскае раённае спажывецкае таварыства таксама патрапіла пад узмоцнены кантроль праз тое, што антыбіётыкі былі знойдзены ў ялавічыне.

Апошнія навіны