BE RU EN

Сербскі клуб прапануе БАТЭ €2,5 мільёна за Іваніча і Мілунавіча

  • 15.12.2017, 18:34

Барысаўскі клуб хоча больш.

«Црвена Звязда» прапануе 2,5 мільёна еўраў за дуэт гульцоў барысаўскага БАТЭ: абаронцы Неманью Мілунавіча і хаўбека Мірка Іваніча, паведамляе Football.by са спасылкай на «Спортски Журнал».

У той жа час адзначаецца, што барысаўчане хочуць атрымаць 2 мільёны толькі за Іваніча. Аднак, на думку крыніцы, бакі, у выніку, могуць прыйсці да пагаднення, бо ў паўабаронцы застаўся па кантракце адзін год.

Раней паведамлялася, што Іваніч і Мілунавіч могуць перабрацца ў сербскі клуб ужо ў студзені.

Апошнія навіны