BE RU EN

Оксфардскі слоўнік назваў слова 2017 года

  • 15.12.2017, 17:07

Упершыню тэрмін быў задзейнічаны ў 1965 годзе галоўным рэдактарам Vogue.

Оксфардскі слоўнік абвясціў youthquake словам 2017 года. Гэты тэрмін азначае культурныя, а таксама палітычныя і сацыяльныя змены, звязаныя з уплывам маладога пакалення, пра што адзначаецца на сайце выдавецтва Oxford University Press. Пра гэта піша korrespondent.net.

Выбар гэтага слова быў аргументаваны тым, што яго пачалі ўжываць у пяць разоў часцей, чым летась. А ўпершыню яно было задзейнічанае ў 1965 годзе галоўным рэдактарам Vogue Дыянай Врыланд.

Прэтэндэнтамі на перамогу таксама былі Antifa (антыфашысцкі рух), Broflake (кансерватар, які абражае сучасныя погляды на жыццё), Gorpcore (стыль, які ўключае ў сябе спецадзенне для актыўнага адпачынку), Kompromat, Newsjacking (сітуацыйны маркетынг) і іншыя.

Апошнія навіны