BE RU EN

Лідары ЕЗ ухвалілі пераход да новай фазы перамоваў аб Brexit

  • 15.12.2017, 15:56

На другім этапе будуць абмяркоўвацца гандлёвыя стасункі паміж Вялікай Брытаніяй і ЕЗ.

Лідары краін ЕЗ падтрымалі пачатак новага этапу перамоваў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Еўразвязу. Аб прынятай на саміце ЕЗ у Брусэлі пастанове ў пятніцу паведаміў старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе «Радыё Свабода».

На другім этапе перамоваў аб так званым Brexit будуць абмяркоўвацца гандлёвыя дачыненні паміж Вялікай Брытаніяй і ЕЗ. Чакаецца, што перамовы адновяцца не раней за сакавік. Да гэтага боку будуць весці дыскусіі аб прынцыпах узаемастасункаў у пераходны перыяд, які, як чакаецца, будзе доўжыцца з 2019 да 2021 года.

Пераход да другога этапу перамоваў стаў магчымы пасля таго, як Лондан і Брусэль - пасля некалькіх месяцаў дыскусій прыйшлі да згоды ў пытаннях аб правах грамадзян ЕЗ, якія жывуць у Брытаніі, аб фінансавых абавязацельствах Лондана ў сувязі з Brexit і аб статусе мяжы паміж Ірландскай рэспублікай і Паўночнай Ірландыяй.

Апошнія навіны