BE RU EN

У Гародні ўрачыста адкрылі памятную шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

  • 15.12.2017, 15:34

Памятная шыльда ў гонар беларускага нацыянальнага героя усталяваная ў гарадзенскім Фарным касцёле.

15 снежня ў Гародні адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Памятная шыльда ўсталяваная ў гарадзенскім Фарным касцёле, паведамляе «Радыё Рацыя».

Удзел у адкрыцці шыльды ўзялі прадстаўнікі консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, у тым ліку Генеральны консул Яраслаў Ксёнжэк, прадстаўнікі мясцовых уладаў, біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч і іншыя прадстаўнікі каталіцкага духавенства. Адкрыццю шыльды папярэднічала ўрачыстая імша.

Першая дошка ў гонар Касцюшкі на сцяне кафедральнага касцёла з'явілася больш за сто гадоў таму. Як раз насупраць яе цяпер яшчэ адна шыльда з тэкстам, выкананая па-польску і па-беларуску.

Апошнія навіны