BE RU EN

IOWA стала «Найлепшым поп-гуртом» Расеі

  • 15.12.2017, 14:59

Беларускія музыкі cталі «Найлепшым поп-гуртом» паводле версіі Расейскай нацыянальнай музычнай прэміі.

У вызначэнні пераможцаў удзельнічалі вядомыя музыкі, а таксама прадстаўнікі лэйблаў, прадусарскіх цэнтраў і медыяў.

Беларускі гурт IOWA атрымаў прыз у намінацыі «Найлепшы поп-гурт», апярэдзіўшы Serebro, Burito, «Рукі Уверх!» і «Піца». Ва ўзнагароды ў намінацыі «Найлепшы рок-гурт» таксама беларускі след – яе атрымаў гурт «Бі-2», які апярэдзіў «Ленінград», «Начных снайпераў», «Сплін» і Наргіз, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Сярод пераможцаў прэміі таксама «Грыбы» («Песня года»), Баста («Найлепшы хіп-хоп выканаўца» і «Канцэрт году»), Estradarada («Найлепшы танцавальны хіт»), Дзяніс Мацуеў («Найлепшы інструменталіст года ў класічнай музыцы»), Ганна Нятрэбка («Найлепшы вакаліст года ў класічнай музыцы») і іншыя.

Гурт IOWA быў заснаваны ў Магілёве, у 2010 годзе музыкі пераехалі ў Санкт-Пецярбург, але захоўваюць беларускае грамадзянства. Калектыў атрымаў вядомасць на ўсёй постсавецкай прасторы, дзякуючы песням «Мама», «Усміхайся», «Маршрутка», «Б'е біт», «Мае вершы, твая гітара».

Найбліжэйшы канцэрт IOWA ў Менску адбудзецца 24 траўня ў Prime Hall.

Апошнія навіны