BE RU EN

Мэркель: Скасаванне санкцый стане няслушным сігналам Маскве

  • 15.12.2017, 14:44

Канцлерка Нямеччыны заняла жорсткую пазіцыю ў дачыненні да санкцый супраць Расеі.

Пра гэта паведамляюць дыпламатычныя крыніцы, якія прысутнічалі на саміце ў Брусэлі, пішуць выданні Euobserver і «Еўрапейская праўда».

Некаторыя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ, імёны якіх не называюць, пераконвалі, што «санкцыі не могуць прадаўжацца вечна».

Мэркель бараніла пазіцыю аб немагчымасці скасавання санкцый, бо гэта «падасць няслушны сігнал Маскве».

Яе падтрымалі іншыя лідары, заявіўшы, што паслабленне санкцый стане падарункам для Пуціна ў той час, як ён зноў наважыў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта РФ у 2018 годзе.

Як паведамлялася, 14 снежня лідары краін Еўрапейскага Звязу ўхвалілі прадаўжэнне эканамічных санкцый супраць Расеі яшчэ на шэсць месяцаў.

Фармальная пастанова аб падаўжэнні санкцый чакаецца на наступным тыдні.

Апошнія навіны