BE RU EN

Ніхто не ўкладзе ні капейкі ў інтэрнэт-ГУЛАГ

  • Наталля Радзіна
  • 15.12.2017, 13:51

Становіцца зразумела, чаму крычаў «Ура!» бізнэсовец Пракапеня.

Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала блакаванне сайта «Беларускі партызан».

- Беларускі бізнэсовец Віктар Пракапеня, які адседзеў 6 месяцаў у турме КДБ, і былы галоўны ідэолаг беларускага рэжыму Усевалад Янчэўскі на днях радасна абвясцілі, што Лукашэнка найбліжэйшым часам падпіша дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі. «Ура! Ура! Ура!», - радаваўся былы зняволены Пракапеня, бо неўзабаве Беларусь стане супер IT-краінай.

Дэкрэт яшчэ не падпісаны, але чарговы крок для знішчэння свабоды слова нават у інтэрнэце ўжо зроблены - Міністэрства інфармацыі заблакавала апазіцыйны сайт «Беларускі партызан».

Паводле нашай інфармацыі, найбліжэйшым часам у Беларусі плануецца блакаванне іншых незалежных сайтаў.

Рэжым Лукашэнкі ўжо падпадаў пад санкцыі за рэпрэсіі супраць журналістаў і блакаванне незалежных сайтаў. Цяпер жа ён наважыў паспрабаваць абвясціць вайну інтэрнэт-журналістам зноў. За пераслед незалежных СМІ будуць уведзеныя новыя санкцыі, і аніводзін інвестар не ўкладзе ні капейкі у беларускі «лічбавы» ГУЛАГ.

Сайт Charter97.org выказвае салідарнасць з калегамі.

Апошнія навіны