BE RU EN

15 снежня 1575 года Стэфан Баторый стаў каралём Рэчы Паспалітай

  • 15.12.2017, 12:36

За новым манархам неафіцыйнай сталіцай Рэчы Паспалітай стала Гародня.

Нарадзіўся Стэфан Баторый 27 верасня 1533 года.

Граматай ад 29 ліпеня 1579 абвясціў, што Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае з'яўляюцца раўнапраўнымі дзяржавамі ў складзе федэратыўнай дзяржавы, таксама абавязаўся захоўваць самастойнасць ВКЛ, пашыраць яго межы, не прызначаць літоўскімі ваяводамі палякаў, агульныя Сэймы склікаць па чарзе, то ў Вялікім княстве, то у Кароне

Прывілеем ад 1 красавіка 1579 ператварыў Віленскі езуіцкі калегіум у акадэмію. Таксама выдаў дазвол на заснаванне езуіцкага калегіума ў Полацку (1581), Рызе (1580) і Дорпаце (1584). Яму належыць ініцыятыва адкрыцця езуіцкага калегіума ў Гародні.

Імкнуўся да мірнага развязвання ідэалагічных канфліктаў.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гародні, у Старым замку. Тут ён прымаў пасольства маскоўскае (1581), ангельскае (1584), правёў раду сэнатараў для разгляду дамаганняў Швецыі (1582). Гараджанам надаў пэўныя льготы, выдаў прывілей для саборнай Прачысценскай царквы. За ім у Гародні праходзіў кожны трэці Сэйм.

Як кароль Польшчы пайшоў на значныя саступкі шляхце, падтрымліваў езуітаў. Замест каралеўскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі зацвердзіў шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Апошнія навіны