BE RU EN

Аліна Талай: Цяпер я сертыфікаваная трэнерка і ў Штатах

  • 15.12.2017, 11:28

Беларуская бягуха атрымала трэнерскую катэгорыю ў ЗША.

Медалістка чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бегу на 100 м з бар'ерамі беларуска Аліна Талай на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла пра тое, што атрымала трэнерскую катэгорыю ў ЗША, піша tut.by.

- Ну, з пачынам. Цяпер я сертыфікаваны трэнер і ў Штатах. Першы ўзровень з трох, але гэта пакуль.

Наладзілі брэйншторм разам з маім аднагрупнікам, срэбным прызёрам АГ-2012 Рычардам Томпсанам. Цяпер у нашай IMG Pro групе (гэта там, дзе я цяпер трэніруюся) на два трэнеры больш, - напісала Аліна Талай.

Апошнія навіны