BE RU EN

Менскія фірмы атрымліваюць да святаў новыя «лісты шчасця»

  • 15.12.2017, 7:55

Для прадпрымальнікаў прыдумалі яшчэ адную павіннасць.

Гендырэктарка кампаніі «Белпранта» Жанна Архіпава размясціла ў «Фэйсбуку» скрыншот ліста, у якім ёй рэкамендуюць наняць 10 чалавек у снежні.

Як паведамляюць СМІ, ліст разасланы 218 прадпрыемствам.

«Сіліконавая даліна ў дзеянні. Мне па разнарадцы выканкама загадана 10 чалавек працаўладкаваць. Яшчэ лёгка абышліся! Некаторым (паводле спісу) трэба 200! Прывітанне, лібералізацыя! Хто там нам Сінгапур-2 абяцаў днямі?!»- адрэагавала Жанна Архіпава.

Сябры гендырэктаркі кампаніі адгукнуліся на даручэнне адміністрацыі Савецкага раёна ў каментарах:

«Тымбілдэр, псіхалагіст, хаэр, намеснік у ідэалогіі, штатны фларыст і дрэс-мэнэджар - гэта шэсць, пра яшчэ чатырох сама думай або ў выканкаме спытай)))».

«Мне як нешта такоўскае дасылалі, потым патэлефанавалі і спыталі пра мае поспехі ў выкананні і прасілі даслаць дакументальнае пацвярджэнне выканання даручэння. Я ім абмаляваў кірунак руху трыма словамі, цэнзуру не выкарыстоўваў. Больш не турбавалі, мабыць, пільнаваліся маёй парады і накіраваліся».

«Ведаю шмат людзей, якія з радасцю «працаўладкуюцца» і нават заробак ім не патрэбны - толькі каб не лічыцца «дармаедамі» і не плаціць гэты недарэчны збор. Між іншым, іх «заробак» - зручная рэч для гатавання грошай, калі трэба. Праўда, незразумела, што з ФСАН рабіць».

Апошнія навіны