BE RU EN

Вакол навагодняй яліны ў Бабруйску ўсталявалі дзве агароджы

  • 14.12.2017, 19:41

Агароджы ўсталявалі, «каб людзі не скакалі пад елку».

У цэнтры Бабруйска паставілі навагоднюю елку. Вакол яе - агароджа. А вакол агароджы - яшчэ адна агароджа.

Фотаздымак святочнага дрэва ў сваім «Фэйсбуку» апублікавала Марына Малчанава-Бушынская.

«Каб не збеглі ад нястрыманай навагодняй весялосці», - каментуе фота жанчына.

У дарожна-эксплуатацыйнай службе БУКДДЭП «Белсату» заявілі, што агароджа патрэбная, «каб людзі не скакалі пад яліну».

«Там электрычнасць падведзеная. Агароджу паставілі, каб, не дай Бог, не адбыўся няшчасны выпадак», - сказала дыспетчар.

Навошта вакол агароджу яшчэ адно - у арганізацыі не ведаюць.

Апошнія навіны